Зоя Якаўлеўна Сярова
вучоны фітапатафізіялогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зоя Якаўлеўна Сяро́ва[2] (22 чэрвеня 1929, Мінск — 2008) — вучоны ў галіне фітапатафізіялогіі[3], доктар біялагічных навук (1987), прафесар (2001).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла разам з маці ў Мінску і дапамагала ёй у падпольнай рабоце і выратаванні яўрэйскага насельніцтва[4]. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала навуковым супрацоўнікам ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці і выкладчыкам у сярэдняй школы ў Трасцянцы[4]. У 1956 годзе паступіла ў аспірантуру ў Аддзел сістэматыкі і фізіялогіі ніжэйшых раслін Акадэміі навук БССР, дзе навучалася пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча[4]. З 1956 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі малодшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром аддзела, у 1971—1982 гадах — загадчыкам аддзела, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
з. Я. Сяровай належаць навуковыя працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіялагічнай канцэпцыі фітагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі. Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Окислительно-восстановительные процессы инфицированного растения, [монография] / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; науч. ред. М. Н. Гончарик, [Текст] — Минск: Наука и техника, 1982. — 230, [2] с. — табл.;
- Метаболизм нуклеиновых кислот у растений в связи с грибной инфекцией. — Мн., 1986. (разам з Г. І. Спірыдонавай);
- Функции белков в фитопатогенезе. — Мн, 1992. (разам з Л. С. Юшко і Г. М. Падчуфаравай).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «Ветэран працы»
- Юбілейныя медалі
- Ганаровыя граматы Нацыянальнай акадэміі навук і Інстытута эксперыментальнай батанікі.
- Праведнік народаў сусвету (1994).
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007).
Зноскі
- Сяро́ва Зоя Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 356. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Фізілогія хворай расліны
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads