Зубніца клубняносная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зубніца клубняносная
Remove ads

Зубніца клубняносная[1] (Cardamine bulbifera) — шматгадовая расліна з роду Зубніца (Cardamine) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя
Хуткія факты

Голая травяністая расліна вышынёй 40—70 см, з доўгім паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае, простае. Лісце перыстарассечанае, чарашковае. Кветкі даўжынёй 1—1,5 см, сабраны ў шчытковападобны нешматкветны пэндзаль.

Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. Насенне жоўта-бурае, бліскучае. У пазухах лісця і суквеццяў невялікія клубянькі. Цвіце ў красавіку — маі на працягу 1,5—2 тыдняў.

Remove ads

Распаўсюджанне

Расце ў цяністых шыракалістых лясах і хмызняках у Карпатах, на Палессі, у лесастэпу, у Крыму.

Ахоўны статус

Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці[2]. Ахоўваецца таксама ў Беларусі, Латвіі[3], Літве, на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі[4].

Паходжанне назвы

Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».

Размнажэнне

Расліна размнажаецца насеннем, вегетатыўна (часткамі карэнішчаў) і бульбачкамі.

Эстэтычныя характарыстыкі

Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе ўпрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісця і суквеццяў няма клубянькоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Dentaria bulbifera L.
  2. Зубянка клубненосная — Dentaria bulbifera L.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads