Зуброўка духмяная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Зуброўка духмяная
Remove ads

Зубро́ўка духмяная[1], Зуброўка пахучая[2] (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назвы

Зуброўка духмяная, зубрава трава[3], цяпалоць[4][5], тураўка[1], зуброўка[2][6].

Батанічнае апісанне

[[File:Hierochloe spp Sturm7.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796]] Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70[1] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквеццемяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плодзярняўка цёмна-карычневага колеру.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[7]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[7]. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавікучэрвені[1]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[1].

Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя)[7].

Выкарыстанне

Лекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна.

Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, якая ўтварае дзярніну, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads