Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі

крайчы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі (польск.: Zygmunt Ksawery Grabowski; ? — 13 снежня 1808) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі, крайчы вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Мар’яна і Ганны з Ружыцкіх.

Шамбялян, крайчы вялікі літоўскі ў 1784—1793 гадах, пасол на Чатырохгадовы сойм з 1790 года. Удзельнічаў у дысідэнцкім руху. У час праўлення Таргавіцкай канфедэрацыі у 1792—1793 гадах член Пастаяннай Рады (інфармаваў пра яе дзейнасць эмігрантаў-патрыётаў).

Сям’я

20 мая 1780 года ў Мінску Мазавецкім ажаніўся з Марыянай Пелагіяй з Патоцкіх, дачкой Юзафа і Пелагіі. Ад яе дзеці:

  • Пелагія (1787—1848), у шлюбе з Міхалам Гжэгажам Грабоўскім (1758—1822);
  • Аляксандр (каля 1790—1812) быў генералам расійскай арміі, загінуў у 1812 годзе ў бітве з французамі пад Красным[ru];
  • Ксаверый (каля 1790 — ?) быў камергерам, маршалкам шляхты Ваўкавыскага павета. У шлюбе з Кацярынай Мелін.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads