Грабоўскія
шляхецкі род герба «Окша» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грабоўскія (польск.: Grabowscy) — шляхецкі род гербаў «Окша» і «Тапор».
Паходжанне
Упершыню згадваецца ў XV стагоддзі, паходзіў з Памор’я. Родавыя маёнткі — Грабоўка (адсюль прозвішча) і Канапніца ў Сярадзкай зямлі. У Вялікае Княства Літоўскае трапіў у XVII ст.
Некаторыя лініі роду атрымалі графскі тытул у Прусіі (1816) і Расійскай імперыі (1798, 1836, 1840, 1844, 1887).
З XVI стагоддзя вызнавалі кальвінізм. У XVIII стагоддзі ўзначальвалі ў Рэчы Паспалітай рух дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў) за раўнапраўе.
Remove ads
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
- Павел Ян Грабоўскі (1759—1794), генерал-інспектар літоўскага войска, генерал-лейтэнант
- Стэфан Грабоўскі (1767—1847), ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал
- Станіслаў Грабоўскі быў сынам Караля Рафала Грабоўскага і Касыльды з Цяльшэўскіх. Уладальнік маёнтка Плянты і Мажэйкаў. Меў сёстраў Тэадозію (замужам за Аскеркам), Касыльду (была замужам за Шымонам Скірмунтам), Францішку (была замужам за Стэфанам Верашчакам) і Марыю (была замужам за Баляславам Скарбак-Важынскім). Пры падзеле яго маёнтка, які быў выкананы ў 1923 годзе спадкаемцы Тэадозіі Аскеркі атрымалі каля 6000 га зямлі ў розных фальварках а спадкаемцы Францішкі Верашчакі атрымалі Вялікі Мажэйкаў. Аднак двор у Вялікім Мажэйкаве, пабудаваны Хадкевічам, быў спалены ў 1915 годзе падчас адступлення рускіх войскаў. Засталася дваровая капліца XVIII стагоддзя, адрэстаўраваная па праекту Тадэвуша Раствароўскага і афіцына часоў Хадкевіча, у якой і пасяліліся новыя ўладальнікі. Спадкаемцы Касыльды Скірмунт і Марыі Скарбак-Важынскай у падзеле мажэйкаўскай маёмасці не ўдзельнічалі[1].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія роду Грабоўскіх
- Альжбета Грабоўская (з Шыдлоўскіх)
- Ізабела Сабалеўская (з Грабоўскіх)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads