Зыгмунт Мілашэўскі

польскі журналіст і пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Зыгмунт Мілашэўскі
Remove ads

Зыгмунт Мілашэўскі (польск.: Zygmunt Miłoszewski; нар. 8 траўня 1976, Варшава, Польшча) — польскі пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, аўтар крымінальных і прыгодніцкіх раманаў.

Хуткія факты Зыгмунт Мілашэўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Зыгмунт Мілашэўскі нарадзіўся 8 траўня 1976 года ў Варшаве. Не мае вышэйшай адукацыі[2].

У 1995 годзе пачаў працаваць журналістам у выданні «Super Express», дзе пісаў рэпартажы з судовых залаў. З 2003 да 2008 года працаваў у «Newsweek Polska».

Жанаты з тэатральнай рэжысёрцы Марце Мілашэўскай[3].

Творчасць

Дэбютаваў у 2004 годзе ў штотыднёвіку «Polityka» з апавяданнем «Гісторыя кашалька» (польск.: Historia portfela).

Аўтар раманаў:

  • «Дамафон» (польск.: Domofon, 2005) — хорар, які адбываецца ў панэльным доме.
  • «Змяіныя горы» (польск.: Góry Żmijowe, 2006) — фантастычная казка для дзяцей.
  • «Заблытанасць» (польск.: Uwikłanie, 2007) — першы раман пра пракурора Тэадора Шацкага, дзеянне адбываецца ў Варшаве.
  • «Доля праўды» (польск.: Ziarno prawdy, 2011) — другі раман трылогіі адбываецца ў Сандамежы.
  • «Гнеў» (польск.: Gniew, 2014) — заключная частка трылогіі адбываецца ў Ольштыне.
  • «Бясцэнны» (польск.: Bezcenny, 2013) — трылер пра вяртанне зніклых твораў мастацтва.
  • «Як заўжды» (польск.: Jak zawsze, 2017) — палітычная фантастыка.
  • «Пытанне цаны» (польск.: Kwestia ceny, 2020) — трылер.
  • «Гідраполіс: Уцякай» (польск.: Hydropolis: Uciekaj, 2022) — першы том трылогіі для падлеткаў.
  • «Гідраполіс: Змагайся» (польск.: Hydropolis: Walcz, 2023) — другі том трылогіі для падлеткаў.
Remove ads

Пераклады і экранізацыі

Кнігі Мілашэўскага выдадзены за мяжой. Яны перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, расійскую, украінскую, іўрыт, японскую, італьянскую, іспанскую і іншыя мовы[4]. На беларускай мове дэтэктыў «Доля праўды» выйшаў у 2015 годзе ў перакладзе Марыны Казлоўскай у выдавецтве «Логвінаў»[5].

Некалькі ягоных раманаў былі экранізаваны «Заблытанасць» (польск.: Uwikłanie, 2011 год), «Доля праўды» (польск.: Ziarno prawdy, 2015 год). У 2015 годзе на польскім тэлеканале TVP выйшаў серыял «Пракурор» (польск.: Prokurator) пра героя раманаў Малішэўскага Тэадора Шацкага[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads