Марына Міхайлаўна Казлоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына Міхайлаўна Казлоўская (нар. 1982, Мінск) — беларуская літаратуразнавец, перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1999 годзе Ліцэй БДУ, у 2004 годзе БДУ, у 2007 годзе - аспірантуру пры ім. Працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі БДУ[1].
Творчасць
Дэбютавала ў якасці перакладчыцы са зборнікам перакладаў паэзіі Тадэвуша Ружэвіча «Без» (2012, выд. З. Коласа). Яе пераклад был намінаваны на прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2012) і часопіса «ПрайдзіСвет» у катэгорыі «Паэзія» (2013)
Перакладае паэзію Збігнева Херберта, Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Бараньчака, Віславы Шымборскай. У 2008 годзе ў анталогіі «Галасы з-за небакраю»[2] апублікаваны яе пераклады 29-га і 117-га санетаў У. Шэкспіра. 20 сакавіка 2015 года ў Тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Антона Паўлавіча Чэхава «Чайка» ў яе перакладзе.[3]
Таксама пераклала п’есы «Каханне як мілітарызм» (2016) і «Ураджай» (2019) для Тэатра імя Янкі Купалы.
У лістападзе 2015 года ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў дэтэктыў «Доля Праўды» Зыгмунта Мілашэўскага ў перакладзе Марыны Казлоўскай. Акрамя таго, была адным з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Знахар» Тадэвуша Далэнга-Мастовіча (2016), кнігі «На розныя галасы» (анталогія сучасная польскай драматургіі) (2019), «Пасланне Пана Когіта: выбраныя вершы і п’есы» і «Варвар у садзе: выбраная эсэістыка» Збігнева Герберта (абедзве 2020).
Рэдактар перакладаў на беларускую мову кнігі Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і Пінжакі. Дапаможнік па творчым бізнесе» (2017), Ігната Карповіча «Сонька» (2018), Міхаіла Вешыма «Англійскі сусед» (2019) і «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага (2018—2019).
Удзельнічала ў праекце «Рэзідэнцыя маладога літаратара» ў лістападзе 2016: «Я не ўпершыню патрапіла ў Вільню, але ўпершыню прысутнічала ў ёй настолькі доўга, каб, нікуды не спяшаючыся, пасмакаваць горад, дзе нараджалася літаратура, якую я вельмі люблю[1].
Здавалася б, дарослая цётка, хутка 35! Але я абсалютна па-дзіцячы захоплена штодня адкрывала для сябе беларускую Вільню, п’ючы каву ў доме, куды на працу хадзіў Янка Купала і жыў Францішак Аляхновіч, трапляючы ў дворык, дзе рабілася „Наша ніва“ ці выкладаў Максім Гарэцкі. Горад, які ўсё гэта памятае»[1].
Remove ads
Зноскі
- Марына Казлоўская . Беларускі ПЭН (30 лістапада 2016). Праверана 30 красавіка 2025.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыюс 2008. — 896 с. 1000 ас.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads