Зымна Вада (Львоўская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зымна Вада (Львоўская вобласць)
Remove ads

Зымна Вада́ (укр.: Зи́мна Вода́) — вёска ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Пустамыціўскага раёна, уваходзіць у склад Львоўскай агламерацыі і амаль цалкам зліваецца з горадам, адлегласць да цэнтра Львова складае 9 км. Адно з найбольшых сельскіх паселішчаў ва Украіне.

Хуткія факты Зымна Вада, Краіна ...
Remove ads

Размяшчэнне

Мяжуе з наступнымі населенымі пунктамі: пасёлак Рудна (Чыгуначны раён г. Львова) — на поўначы; вёска Сухаволя (Гарадоцкі раён) — на захадзе; вёска Канопныця — на паўднёвым захадзе; вёска Лапаіўка, вёска Холаднавідка (Пустамыціўскі раён) — на поўдні; былая вёска Білагоршча (цяпер у Чыгуначным раёне Львова) — на паўночным усходзе. Праз вёску праходзіць чыгуначная лінія Львоў — Мастыска і аўтамагістраль Львоў — Мастыска — Пярэмышль.

Remove ads

Транспарт

Жыхары вёскі карыстаюцца чыгуначнай станцыяй Зымна Вада, якая знаходзіцца на мяжы паміж вёскамі (чыгунка дзеліць існаваўшае калісьці адно вялікае сяло на дзве сёння самастойныя часткі). Сама станцыя звязана чыгуначным палатном з Мастыскай, Шклом, Судовай Вішняй і Львовам. На станцыі чатыры разы ў суткі спыняецца электрацягнік Львоў — Мастыска II.

Гарадскія аўтобусныя маршруты г. Львова, якія пралягаюць праз вёску: № 138 — вул. Вашынгтона — Лапаіўка; № 156 — вул. Пад дубам — Зымна Вада (вул. Сірка); № 183 — АС-2 (аўтавакзал «Паўночны») — Сухаволя; № 184 — АС-2 (аўтавакзал «Паўночны») — Рудна — Сухаволя; № 184а — вул. Шчурата — Рудна; № 287 — вул. Драгана — Рудна.

Remove ads

Помнікі даўніны

  • Вілы ХІХ — пачатку ХХ ст.
  • Царква св. Яна Багаслова (былы касцёл св. Кацярыны) 1625 г. (УГКЦ)
  • Царква Узвіжання Крыжа Гасподняга 1678 г. (УГКЦ)
  • Царква св. Пятра і Паўла (УГКЦ)
  • Царква св. Яна Багаслова (ПЦУ)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads