Зябраўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зя́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зябраўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Кантакузаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2025 чалавек[3], з іх 86,5 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 3,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2037 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads