Зялёнагурскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зялёнагурскі ўніверсітэт
Remove ads

Зялёнагурскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Zielonogórski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зялёна Гура.

Хуткія факты Зялёнагурскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны 1 верасня 2001 года шляхам аб'яднання Зялёнагурскага політэхнічнага ўніверсітэта (заснаванага ў 1965 годзе як Вышэйшая інжынерная школа) і Вышэйшай педагагічнай школы (заснаванай ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа). У верасні 2017 года ў склад універсітэта была ўключана Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Сулехаве як асобны факультэт універсітэта, які ў 2019 годзе быў ператвораны ў філіял.

Асноўныя будынкі ўніверсітэта размешчаны ў двух розных частках горада: кампус А з будынкамі былога політэхнічнага ўніверсітэта размешчаны на вуліцы Падгорнай, і кампус B з будынкамі былой Вышэйшай педагагічнай школы, які ў асноўным размешчаны на алее Войска Польскага. Рэктарат універсітэта знаходзіцца недалёка ад Старога Рынку на вуліцы Ліцэальнай.

Ва ўніверсітэце працуюць 1 тыс. выкладчыкаў, у тым ліку: 100 з вучоным званнем прафесара, 220 са ступенню доктара хабілітаванага, 508 са ступенню доктара, 169 са ступенню магістра.

Remove ads

Структура

  • Гуманітарны факультэт
  • Механічны факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт фізікі і астраноміі
  • Факультэт інфарматыкі, электратэхнікі і аўтаматызацыі
  • Факультэт матэматыкі, інфарматыкі і эканаметрыі
  • Факультэт біялагічных навук
  • Факультэт педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Collegium Medicum
  • Філіял у Сулехаве
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads