Зялёная брама (Гданьск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зялёная брама (польск.: Brama Zielona) — старажытная брама Галоўнага горада Гданьска, частка гарадскіх умацаванняў. Верагодна, старэйшая брама ў Гданьску, якая ўзгадваецца ўжо ў 1357 годзе. Зялёная брама з'яўляецца першым узорам нідэрландскага маньерызму ў Гданьску, стылю, які надаў гораду характэрную прыгажосць.
Remove ads
Гісторыя
Была пабудавана ў 1564–1568 гадах дойлідамі Рэнье з Амстэрдама і Гансам Крамерам з Дрэздэна як рэзідэнцыя каралёў Польшчы ў Гданьску.
Разам з Залатой і Высокай брамамі злучалая з вуліцамі Доўгай і Доўгім торгам, вядомымі як Каралеўскі тракт, які затым праз Зялёны мост тракт вёў у Эльблёнг і Каралявец.
Але Зялёная брама ніколі не прымала польскіх каралёў. Праездам тут была толькі будучая жонка Уладзіслава IV, а пазней Яна ІІ Казіміра Людвіка Марыя Ганзага. У браме размясцілася Таварыства прыродазнаўчых навук, якое неўзабаве было пераведзена ў Дом прыродазнаўцаў.
Брама была пабудавана з выкарыстаннем цэглы невялікага памеру, невядомай раней у Гданьску, якую называлі галандскай з-за таго, што яна была завезена ў якасці баласта ў трумах караблёў з Амстэрдама.
З 1880 па 1939 гады тут знаходзіўся музей Заходняй Прусіі. Сёння ў браме размяшчаюцца выставачны аддзел Нацыянальнага музея ў Гданьску і Гданьская галерэя фатаграфіі. Тут арганізоўваюцца часовыя выставы, розныя віды сустрэч, канферэнцый і імпрэз.
У адным з пакояў Зялёнай брамы размяшчаўся офіс былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы, які ў 2015 годзе быў перанесены ў сядзібу Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads