Зялёны Востраў (Лепельскі раён)

вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зялёны Востраў (Лепельскі раён)map
Remove ads

Зялёны Во́страў[1] (трансліт.: Zialiony Vostraŭ, руск.: Зелёный Остров) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 117 км ад Віцебска[2]. Уваходзіць у склад Лепельскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 23 лістапада 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета[3], да 21 верасня 1987 года — у склад Чэрскага сельсавета (у 1959—1971 гадах Палянскі сельсавет)[4].

Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска знаходзілася ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Сляшушчына, які быў уладаннем памешчыкаў Рылевічаў.

У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Гарадчэвіцкай воласці. У 1906 годзе тут было 28 двароў, 178 жыхароў і 114 дзесяцін зямлі; вёска належала да Міхайлаўскай сельскай грамады.

З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў Валосавіцкі сельсавет Лепельскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У пачатку 1930-х гадоў быў створаны калгас «Зялёны Востраў», працавала кузня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У снежні 1942 і студзені 1943 года карнікі знішчылі 43 двары і загубілі 54 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 9 і прапалі без вестак 11 аднавяскоўцаў[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1906—178 чал.; 1926—179 чал.; 1941—253 чал.; 1997—124 чал.
  • XXI стагоддзе: 2018 — 87 чал.[2]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads