Зянон Козел-Паклеўскі
удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (польск.: Zenon Kajetan Leon Koziełł-Poklewski; 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 20 верасня 1878, Карпуша, Ключэўска, Царства Польскае, цяпер Улашчоўскі павет, Свентакшыскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Сын Яна Напалеона Козел-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Нарадзіўся ў 1843 годзе ў маёнтку Сэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць)
У час паўстання 1863—1864 гадоў быў трапіў у палон, пасля чаго быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібір[1]. Служыў у арэнбургскім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны і пасля вызвалення пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага.
Памёр 20 верасня 1878 года ў Карпушы (цяпер Улашчоўскі павет Свентакшыскага ваяводства).
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Гэленай Антаніна Марыяна з Чапліцкіх герба «Любіч» (1849—1912) меў дзяцей:
- Гэлена Козел-Паклеўская (1873—1873),
- Зянон Ян Канты Козел-Паклеўскі (1875—1955),
- Міхал Козел-Паклеўскі (1877—1920),
- Марыя Козел-Паклеўская,
- Ян Козел-Паклеўскі (?-1914)
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads