Зіверт (адзінка вымярэння)

адзінка вымярэння From Wikipedia, the free encyclopedia

Зіверт (адзінка вымярэння)
Remove ads

Зіверт (пазначэнне: Зв, Sv) — адзінка вымярэння эфектыўнай і эквівалентнай доз іанізуючага выпраменьвання ў СІ (выкарыстоўваецца з 1979 г.).

Хуткія факты Зіверт, Велічыня ...

Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ зіверт выражаецца наступным чынам:

1 Зв = 1 Гр = 1 Дж/кг = 1 м²/с² = 100 бэр[4]

Роўнасць зіверта і грэя паказвае, што эфектыўная доза і паглынутая доза маюць аднолькавую размернасць, але з гэтага не вынікае, што эфектыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэнні эфектыўнай дозы ўлічваецца біялагічнае ўздзеянне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасці, які залежыць ад віду выпраменьвання.

Адзінка названа ў гонар шведскага радыёфізіка Рольфа Зівертаberu.

Remove ads

Кратныя і дробныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дробныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дробныя ...
Remove ads

Дапушчальныя і смяротныя дозы для чалавека

Мілізіверт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры медыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і інш.).

Натуральнае фонавае іанізуючае выпраменьванне звычайна раўняецца прыблізна 2,4 мЗв/год[5].

Пры апрамяненні ўсяго цела, доза ў 1 зіверт выклікае змены ў крыві, 2—5 зівертаў выклікае аблысенне і белакроўе, парадку 3 зівертаў прыводзіць да смерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Logopedia
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q53859674'></a>
  2. 6.5.3 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 19. — 41 p.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15028'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26711930'></a>
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q68977959'></a>
  4. Бэр (біялагічны эквівалент рэнтгена) — састарэлая адзінка вымярэння, роўна 1 рад

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads