Зігнема
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зігне́ма (Zygnema) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства зігнемавых.
Remove ads
Апісанне
Ніткі доўгія (5—60 мкм), негалінастыя, у тоўстым слізістым чахле, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату рызоідамі, пры неспрыяльнх умовах лёгка распадаюцца на асобныя клеткі.

Клеткі зігнемы багатыя дубільнымі рэчывамі, цыліндрычныя, даўжыня аднолькавая з шырынёй ці ў 4 разы большая. Характэрнай асаблівасцю з’яўляюццца 2 буйныя, зоркападобныя хларапласты, кожны з буйным пірэноідам. Клетачнае ядро цэнтральнае.
Remove ads
Пашырэнне
Апісана звыш 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, стаячых ці слабапраточных водах. На Беларусі зігнема адзначана ў азёрах, рэках, сажалках, ручаях, канавах, лужынах.
Асаблівасці біялогіі
Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі ніткі ці асобнымі клеткамі) і полавае — лесвічная, радзей бакавая кан’югацыя.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads