Зілоты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зілоты ці зелоты (грэч. ζηλωτής, «руплівец, прыхільнік», іўр.: קנאים, канаім) — удзельнікі палітычнага руху ў I стагоддзі часоў іўдаізму Другога Храма, які імкнуўся падбухторваць людзей правінцыі Іўдзея, каб паўстаць супраць Рымскай імперыі і выгнаць рымлян са Святой зямлі сілай зброі, асабліва падчас Першай Іўдзейскай вайны (66-70). Зілоты, згодна Іосіфу Флавію, былі «чацвёртай сектай» у гэты перыяд.
Remove ads
Гісторыя

Асноўнай мэтай зілотаў было скасаванне эліністычнага ўплыву і звяржэнне рымскага валадарства, для дасягнення гэтай мэты лічыліся прыдатнымі любыя сродкі. Да сярэдзіны I стагоддзя н.э. зілоты аформіліся ў палітычную партыю для барацьбы са спадчынай цара Іўдзеі Ірада Вялікага. З фасада Іерусалімскага храма, адбудаванага Ірадам, яны збілі залатога арла, які, на іх думку, падахвочваў да ідалапаклонства і паказваў на рымскае валадарства ў краіне.
Патрабаванні імператара Калігулы паставіць па ўсёй Імперыі свае ідалы, грубае стаўленне рымскіх салдат да Храму і веры жыхароў Іўдзеі прывялі да істотнай радыкалізацыі яўрэйскага насельніцтва і, адпаведна, да павелічэння колькасці прыхільнікаў зілотаў. Пасля незаконнай канфіскацыі (фактычна рабавання) рымскім пракуратарам вялікай часткі храмавага срэбра зілоты арганізавалі паўстанне, якое прывяло да вайны 66-73 гадоў. Падаспеўшыя на дапамогу рымскія войскі Цэсція Гала з Сірыі былі разбітыя паўстанцамі.
Зілоты, як непрымірымыя супернікі рымлян, вырашылі змагацца да канца, абгрунтоўваючы гэта таксама тым, што Ізраілем мог кіраваць толькі Месія — нашчадак Давіда. Найбольш адважныя воіны вылучыліся ў асобнае крыло і атрымалі ад рымлян мянушку «сікарыі » («забойцы», «кінжальшчыкі»). Іх радыкальныя ваяўнічыя дзеянні прывялі да вайны з рымлянамі. Так, адзін з сікарыяў Менахем, сын Іуды , захапіўшы крэпасць Масада, забіў увесь рымскі гарнізон.
Найбольш вядомыя зілоты — Сымон (Шымон) Бар-Гіора і Ёханан з Гіскалы . Часам зілотаў разглядаюць як заснаваную Іудай Галілеянінам і Садокам фарысеем «чацвёртую секту» (разам з фарысеямі, садукеямі і есеямі ), пра якія згадваў удзельнік Іўдзейскіх войнаў Іосіф Флавій.
Паводле Бібліі, сярод апосталаў Ісуса адзін вучань быў зілотам — Сымон.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads