Зімародкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зімародкавыя (Alcedinidae) — сямейства птушак атрада ракшападобных (Coraciiformes).
Remove ads
Апісанне
Птушкі з параўнальна вялікай, даволі моцнай дзюбай, каржакаватым тулавам і кароткім хвастом. Большасць відаў страката афарбаваная. Палавы дымарфізм адсутнічае, узроставы дымарфізм вельмі слабы. Гняздуюцца ў земляных норах. Аселыя, часткова пералётныя птушкі. Адрозніваюцца 90-92 віды. На Беларусі сустракаецца звычайны зімародак (Alcedo atthis).
Сістэматыка
Традыцыйна зімародкавых адносяць да атраду ракшападобных (Coraciiformes), аднак вынікі некаторых новых даследаванняў паказваюць, што іх, імаверна, з трыма іншымі сямействамі мусяць вылучыць у асобны атрад, ці, па меншай меры падатрад зімародкападобных (Alcediniformes).
Сямейства падзяляюць на 3 падсямействы[1], якія ўключаюць 19 родаў са 114 відамі[2]:
- падсямейства Alcedininae
- Alcedo
- Ceyx
- Corythornis
- Ispidina
- падсямейства Cerylinae
- Ceryle
- Chloroceryle
- Megaceryle
- падсямейства Halcyoninae
- Actenoides
- Caridonax[3]
- Cittura
- Clytoceyx
- Dacelo
- Halcyon
- Lacedo
- Melidora
- Pelargopsis
- Syma
- Tanysiptera
- Todiramphus
Remove ads
Зноскі
- по ITIS . Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2010. Праверана 25 чэрвеня 2010.
- Gill F., Donsker D. & Rasmussen P. (Eds.): Rollers, ground rollers, kingfishers (англ.). IOC World Bird List (v11.1) (19 студзеня 2021). doi:10.14344/IOC.ML.11.1. Праверана 2 красавіка 2021.
- Монатыповы род, уключае від Caridonax fulgidus = Halcyon fulgidus
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads