Зінаіда Васілеўна Антановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Васілеўна Антановіч (нар. 2 лютага 1984, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, архівіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 лютага 1984 года ў Пінску. Скончыла сярэднюю школу № 12 горада Пінска ў 2001 годзе. У 2006 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2007 годзе паступіла ў аспірантуру БелНДІДАС[1].
З 2004 па 2007 год займала пасаду старшага навуковага супрацоўніка, з ліпеня 2007 года — галоўнага архівіста аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаецца падрыхтоўкай да выдання гістарычных крыніц. Удзельнічала ў распрацоўцы навукова-даследчых тэм «Крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі» і «Гісторыя дзяржаўных устаноў ВКЛ: Пінскі магістрат і Пінскі каптуровы суд». Прымала ўдзел у падрыхтоўцы навуковага зборніка дакументаў «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч»[1].
Аўтар шэрагу артыкулаў, прысвечаных гісторыі рымска-каталіцкай царквы на Беларусі XVIII — пачатку XX стагоддзяў, а таксама знакамітым дзеячам айчыннай гісторыі і культуры (Максім Лужанін, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля). Рэгулярна друкуецца ў зборніку «Архіварыус»[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- Лёсы каталіцкага духавенства на Беларусі 1917–1939 гг.: асноўныя аспекты даследавання // Беларуска-польскія архіваліі: стан і перспектывы: Матэрыялы Другой беларуска-польскай канферэнцыі архівістаў (Мінск, 10‑11 кастрычніка 2001 г.). Мн., 2003. С. 216–220.
- Пінскі кляштар мар’явітак // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 3. Мн.: НГАБ, 2005. С. 5–8.
- Лёсы каталіцкіх ксяндзоў Магілеўшчыны (1917–1939 гг.) // Шляхі магілёўскай гісторыі: зборнік навуковых прац. Магілёў, 2005.
- Перыядычны друк рыма-каталіцкай царквы г. Мінска кан. XVIII–пач. XX стст. // Міжнародная навуковая канферэнцыя «Знакамітыя мінчане ХІХ-ХХ стст.». (Мінск, 27 кастрычніка 2005 г.) (у сааўтарстве з З. Л. Яцкевічам).
- Крыніцы па генеалогіі шляхты Пінскага павета ВКЛ XVI‑пач. XX стст. // Герольд Litherland. 2006. № 17. С. 7‑23.
- Архіў Полацкага дамініканскага кляштара ў сярэдзіне ХІХ ст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 5. Мн.: НГАБ, 2007. С. 8–14.
- Судовыя пратаколы рыма-каталіцкіх кансісторый Беларусі як крыніцы па справаводству канца XVIII–пачатку ХХ стагоддзя // Архівы і справаводства. 2007. № 6. С. 111–115 (у сааўтарстве з З. Л. Яцкевічам).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads