Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская (нар. 15 студзеня 1941, в. Калачы, Лагойскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[2].

Хуткія факты Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 15 студзеня 1941 года ў в. Калачы Лагойскага раёна.

У 1952 годзе паехала вучыцца ў Мінск. Пасля вучобы ў 1959 годзе пачала працаваць прадзільшчыцай на Мінскім камвольным камбінаце. Майстэрску авалодаўшы сваёй прафесіяй, дамаглася найвышэйшай прадукцыйнасці працы. Толькі пры выкананні працоўных прыёмаў змены сілкавальнай галоўкі і ліквідацыі абрыву ніткі яна эканоміла за змену 37 хвілін працоўнага часу. Пяцігадовае заданне выканала за чатыры гады.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1973 года за выдатныя поспехі ў выкананні заданняў пяцігодкі і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў на 1973 год, вялікі творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і паляпшэнне іх якасці Бычкоўскай Зінаідзе Міхайлаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1975 годзе мастак Калінін П. В. стварыў плакат «Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская» у серыі «Героям працы — слава», у якім гаварылася, што Зінаіда Бычкоўская «у дзевятай пяцігодцы дала звыш задання дзесяткі тон пражы. Прадукцыя, якую яна вырабляе, вышэйшай якасці»[3].

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980), намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 27 снежня 1976 года па 28 лютага 1977 года выконвала абавязкі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Працягвала працаваць прадзільшчыцай да выхаду на пенсію. Жыве ў Мінску.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Бычковская Зинаида Михайловна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. Бычкоўская Зінаіда Міхайлаўна. Беларускі плакат(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads