Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зінаіда Мікалаеўна Ле́ўчанка (3 сакавіка 1925, г. Новачаркаск — 16 мая 1980) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1971).

Хуткія факты Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. працавала ў прыфрантавых авіярамонтных майстэрнях[1].

Скончыла ў 1949 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[2]. Працавала ў Валгаградзе[1], з 1951 па 1974[3] г. — архітэктарам у Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам майстэрні[3], да 1980[3] г. галоўным спецыялістам-архітэктарам тэхаддзела ў Брэстграмадзянпраекце[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.

Remove ads

Творчасць

Галоўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя работы ў Брэсце: жылы дом на плошчы імя Леніна (1959), кафэ «Маладзёжнае»[1] па вул. Савецкай (1960), дом будаўнічых арганізацый (1966), гасцініца «Беларусь» (1971)[4], комплекс Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, эксперыментальная сярэдняя школа № 10 з архітэктурна-мастакім ухілам[1] па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўтарстве)[2], забудовы вул. Набярэжнай, адміністрацыйнага будынка трэста № 8 Мінпрамбуда БССР, гандлёвага цэнтра мікрараёна «Усход»[3], праект размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва (19591965), праект дэталёвай планіроўкі Паўднёвага жылога раёна (1962)[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалямі: «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»[1].

Зноскі

  1. Леўчанка Зінаіда Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Левченко Зинаида Николаевна // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. 2 500 экз.
  3. Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads