Савецкая вуліца (Брэст)

Брэст From Wikipedia, the free encyclopedia

Савецкая вуліца (Брэст)map
Remove ads

Вуліца Савецкая (раней Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Брэста. Займае важнае месца ў яго планіровачнай структуры. Бярэ пачатак з вул. Арджанікідзэ, перасякае пр. Машэрава і выходзіць на набярэжную р. Мухавец. Ад вул. Пушкінскай да пр. Машэрава з’яўляецца пешаходнай. Даўжыня вуліцы складае 1740 м.

Хуткія факты Савецкая вуліца Брэст, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Савецкая вуліца
Thumb
Кінатэатр «Беларусь»

Пачала фармавацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1915 годзе значная частка вуліцы была спалена. Да Другой сусветнай вайны на вуліцы размяшчаліся гарадскі магістрат, крамы, аптэкі, цырульні, 1—2-павярховыя жылыя дамы, кінатэатр «Адрыя» (цяпер «1 Мая»). У 1951—1957 гадах вуліца рэканструявана, пабудаваныя 2—3-павярховыя жылыя дамы, архітэктура якіх узбагачаюць элементы класічнай спадчыны. У 1970-я гады пабудаваны кінатэатр «Беларусь», ансамбль дзевяціпавярховых жылых дамоў з прадпрыемствамі гандлю, культурна-побытавага абслугоўвання ў першых паверхах.

Thumb
Ліхтаршчык Брэста запальвае газавыя ліхтары

З 2009 года на адной з пешаходных зон вуліцы штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў. Для гэтага ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары газавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 19 такіх ліхтароў[1][2].

Remove ads

Апісанне

Thumb
Брацкая царква

Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне адміністрацыйных, культурна-побытавых, гандлёвых і жылых будынкаў. Захаваліся помнікі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў: былы гарадскі асабняк, былая мужчынская гімназія (цяпер навучальны корпус педінстытута), Брацкая царква. Тарцовай часткай на вул. Савецкую выходзіць гандлёвы цэнтр.

У 2009 годзе на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада ўзведзены помнік, прысвечаны тысячагоддзю Брэста.

Remove ads

Забудова

Па цотным баку

Thumb
Дом № 64
Thumb
Дом № 116 на скрыжаванні з пр. Машэрава
  • № 116 (пр. Машэрава № 52) — мураваны аднапавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 114 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5]. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002

Па няцотным баку

Thumb
Дом № 13
Thumb
Дом № 71
Thumb
Дом № 73
Remove ads

Зноскі

  1. В Бресте ретро-фонари будет зажигать фонарщик в форме петровских времен (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 1 июля 2009.
  2. Юрий Рубашевский.. Тепло и свет «живого» фонаря (руск.). Вечерний Брест (29 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  3. Брэст. Жылыя дамы. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads