Кавярдзякі
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кавярдзя́кі[1] (трансліт.: Kaviardziaki, руск.: Ковердяки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста.
Remove ads
Насельніцтва
- 63 двары, 365 жыхароў (1876)
- 44 двары, 320 жыхароў (1897)
- 25 двароў, 159 жыхароў (1921)
- 380 жыхароў (1959)
- 542 жыхары (1970)
- 442 гаспадаркі, 1217 жыхароў (2005)
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У пачатку 18 стагоддзя ўладанне канцлера ВКЛ князя Чартарыйскіх. З 1740 года належала цыстэрцыянскаму кляштару вёскі Вістычы. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі ў 1858 годзе ў вёсцы 156 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў Ф.Ягміну. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 вяскоўцаў. У 1945 годзе пачала працаваць МТС.
Remove ads
Інфраструктура
- Амбулаторыя
- Клуб
- Магазін
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Валерый Уладзіміравіч Магучы, беларускі скульптар
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads