Каві (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каві або старажытная яванская мова (Bhāṣa Kawi) — старажытная літаратурная аўстранезійская мова, распаўсюджаная ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Каві лічыцца прамым продкам сучаснай яванскай мовы.

Назва мовы паходзіць ад санскрыцкага слова, якое азначае "паэт". Узнікла у 1 тысячагоддзі н. э. на аснове гутарковых дыялектаў, на якіх размаўлялі жыхары вострава Ява. Першыя пісьмовыя помнікі вядомы з IX ст. Шырока выкарыстоўваўся ў рэлігійнай і свецкай літаратуры народаў Явы, Суматры, часткі Сулавесі (да XV ст.), астравоў Балі і Ламбок. Большасць вядомых тэкстаў напісана ў форме сілабічных вершаў.
У нашы дні каві выкарыстоўваецца падчас набажэнства індуістамі-балійцамі (пераважна на астравах Балі і Ламбок), вывучаецца ў рэлігійных школах.
Адным з першых еўрапейскіх даследчыкаў каві быў Вільгельм фон Гумбальт.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads