Кагезія (фізіка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кагезія (англ.: cohesion ад лац.: cohaesus — «звязаны», « счэплены») — сувязь паміж аднолькавымі малекуламі (атамамі, іонамі) унутры цела ў межах адной фазы. Кагезія характарызуе трываласць цела і яго здольнасць супрацьстаяць вонкаваму ўздзеянню.

Кагезія — гэта дзеянне або ўласцівасць ўзаемнага прыцягнення аднолькавых малекул. Гэта ўнутраная ўласцівасць рэчыва абумоўленая формай ці структурай яго малекул, якая выклікае змяненне ў размеркаванні электронаў малекул пры іх збліжэнні, ствараючы электрычнае прыцягненне, здольнае ўтвараць мікраскапічныя структуры, напрыклад кроплі вады.

Remove ads

Апісанне

Асновай кагезіі могуць з’яўляцца сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, у тым ліку вадародная сувязь, і/або сілы хімічнай сувязі. Яны вызначаюць сукупнасць фізічных і фізіка-хімічных уласцівасцяў рэчыва: агрэгатны стан, лятучасць, растваральнасць, механічныя ўласцівасці і г. д. Інтэнсіўнасць межмалекулярнага і міжатамнага ўзаемадзеяння, а, такім чынам, і сіл кагезіі рэзка меншае з адлегласцю. Найбольш моцная кагезія ў цвёрдых целах і вадкасцях, то бок у кандэнсаваных асяроддзях, дзе адлегласці паміж малекуламі (атамамі, іёнамі) малыя, парадку некалькіх ангстрэм. У газах сярэднія адлегласці паміж малекуламі вялікія ў параўнанні з іх памерамі, таму кагезія ў іх нязначная. Мерай інтэнсіўнасці міжмалекулярных узаемадзеянняў служыць шчыльнасць энергіі кагезіі. Яна эквівалентная працы аддалення малекул, якія ўзаемна прыцягваюцца, на бясконца вялікую адлегласць адна ад адной, што ў першым набліжэнні адпавядае выпарэнню або сублімацыі рэчыва.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads