Кадылык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кадылы́к (асман. قاضيلق; турэцк.: kadılık, крымскатат.: qadılıq) — судовая акруга, самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Асманскай дзяржавы. Судовую ўладу ў кадылыку ажыццяўляў шарыяцкі суддзя — кадзі.
Кадылыкі ў Крыму
Пасля заваявання генуэзскіх калоній і княства Феадора ў 1475 годзе іх былая тэрыторыя была падзелена на 5 кадылыкаў: Кефінскі, Судакскі, Керчанскі, Мангупскі і Балаклаўскі, якія нароўні з двума кадылыкамі па-за межамі Крымскага паўвострава (Азакскі і Таманскі) складалі Кефінскі эялет.[1]
Гл. таксама
- Адміністрацыйны падзел Асманскай імперыі
- Уладанні Асманскай імперыі
Зноскі
- Y. Öztürk, Osmanlı hakimiyetinde Kefe (1475—1600), Ankara, 2000; Книга путешествий. Турецкий автор Эвлия Челеби о Крыме (1666—1667 гг.), Симферополь, 1999.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads