Крымскататарская мова

цюркская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Крымскататарская мова
Remove ads

Крымскататарская мова (саманазва Къырымтатар тили, Qırımtatar tili) — цюркская мова, родная мова крымскіх татараў. Мае афіцыйны статус у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Рэспубліцы Крым.

Хуткія факты Крымскататарская мова, Саманазва ...
Remove ads

Асаблівасці

Вылучаюцца 3 асноўныя дыялекты — паўднёвы, сярэдні і паўночны.

Дыялекты

Кожная з трох падгрупаў крымскіх татараў мае свой асобны дыялект. Мова нагаяў — у мінулым жыхароў крымскага стэпу — дакладна належыць да кыпчацкіх. Ялыбайлу, якія жылі на паўднёвым беразе Крыму да 1944 году, размаўляюць на агузскім дыялекце. Ён больш за іншыя падобны да турэцкай мовы. Сярэдні крымскі дыялект прама паходзіць ад палавецкай мовы, хаця й зазнаў вялікі ўплыў агузскіх моваў. На ім грунтуецца сучасная літаратурная крымская мова, бо гэты дыялект быў родны для 55 адсоткаў крымскіх татараў перад дэпартацыяй і аднолькава зразумелы для двух іншых.

Remove ads

Гісторыя

Фармаванне крымскататарскіх размоўных дыялектаў распачалося з першым прыходам цюрак і скончылася пераходам Крыму ў склад Расіі. Аднак, афіцыйнымі мовамі Крымскага ханства былі чагатайская і асманская турэцкая. Пасля ісламізацыі крымскататарская мова карысталася персідска-арабскай пісьмовасцю.

У 1876 годзе розныя крымскія дыялекты былі ўнармаваныя Ісмаілам Гаспрынскім (Гаспыралы) у літаратурную мову. Перавага была аддадзеная паўднёваму, агузскаму дыялекту, каб не разрываць сувязь паміж крымскімі татарамі ды Асманскай імперыяй. Але ў 1928 годзе літаратурная мова была пераарыентаваная на сярэдні дыялект.

Пісьмовасць

На працягу гісторыі крымскія татары карысталіся арабскім алфавітам (да 1928 г., 19411944 гг.), кірыліцай1939 г. (у 19922014 гг. афіцыйна не выкарыстоўвалася) і лацінкай (19281939 гг., 19411944 гг., 19922014 г. (афіцыйна)).

Крымскататарскі кірылічны алфавіт

Сучасная мова на аснове кірыліцы:

А а [а] Б б [бэ] В в [вэ] Г г [гэ] Гъ гъ [гъы] Д д [дэ] Е е [e] Ё ё [ё]
Ж ж [жэ] З з [э] И и [и] Й й [йы] К к [ка] Къ къ [къы] Л л [эль] М м [эм]
Н н [эн] Нъ нъ [энъ] О о [o] П п [пэ] Р р [эр] С с [эс] Т т [тэ] У у [у]
Ф ф [эф] Х х [ха] Ц ц [цэ] Ч ч [чэ] Дж дж [джэ] Ш ш [ша] Щ щ [ща] Ъ ъ [цвёрды знак]
Ы ы [ы] Ь ь [мяккі знак] Э э [э] Ю ю [ю] Я я [я]


Больш інфармацыі IPA ...

гъ, къ, нъ ды дж з’яўляюцца асобнымі літарамі.

Remove ads

Крымскататарскі лацінскі алфавіт

Літаратурная мова на аснове лацінкі:

A a  â B b C c Ç ç D d E e F f G g
Ğ ğ H h I ı İ i J j K k L l M m
N n Ñ ñ O o Ö ö P p Q q R r S s
Ş ş T t U u Ü ü V v Y y Z z

 â выкарыстоўваецца для змягчэння папярэдняга зычнага гуку і не з’яўляецца самастойнай літарай.

Крымскататарская мова

Статус

Па прыняцці ў 1998 годзе Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым крымскататарская мова атрымала шэраг афіцыйных функцый на мясцовым узроўні і забеспячэнне падтрымкі й аховы з боку ўраду. Крымскататарская мова выкарыстоўваецца пры афармленні шыльдаў афіцыйных устаноў аўтаноміі, пры гэтым спарадычна могуць ужывацца як кірылічны, так і лацінскі алфавіты. У 2012 годзе ва Ўкраіне было рэалізаванае дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў, у выніку чаго крымскататарская мова можа атрымаць мясцовыя афіцыйныя функцыі ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, дзе носьбіты мовы складаюць не менш за 10 %. Першым паселішчам, якое выкарыстала гэтае права, стала сяло Новааляксееўка Херсонскай вобласці. У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым мова мае афіцыйныя функцыі й без уліку дзеяння Хартыі.

У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым крымскататарская мова выкарыстоўваецца ў шэрагу перыядычных выданняў і навучальных устаноў.

У 2014 годзе паўвостраў Крым быў фактычна анексаваны Расіяй. У выніку гэтага на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым была абвешчаная Рэспубліка Крым, адной з дзяржаўных моў якой была аб’яўлена крымскататарская мова.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads