Казка (фільм)

фільм Аляксандра Сакурава 2022 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Казка» (руск.: Сказка) — эксперыментальны мастацкі фільм 2022 года расійскага рэжысёра Аляксандра Сакурава.

Хуткія факты Казка, Рэжысёр ...
Remove ads

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца пасля Другой сусветнай вайны ў замагільным свеце. Палітычныя правадыры — Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні — збіраюцца ля нябеснай брамы, але Голас з таго боку толькі паўтарае, што яшчэ не зараз. Чакаючы дазволу ўвайсці, яны вядуць між сабой размовы пра камунізм, атэізм, імперскія амбіцыі, масавыя рэпрэсіі. Яны ўспамінаюць і свае палітычныя дзеі, і асабістае жыццё. Чэрчыль усё перажывае за каралеву, Гітлер шкадуе, што не ажаніўся з пляменніцай Вагнера, Мусаліні ўзгадвае, як займаўся ў той жа аўстрыйскай бібліятэцы, што і Ленін. І канешне ж, вялікія палкаводцы шкадуюць аб няспоўненых імперскіх амбіцыях. Гітлер бядуе, што ў свой час не спаліў Лондан і Парыж. Ён пытаецца ў Сталіна, чаму яны своечасова не падзялілі свет? А той адказвае, што яму не патрэбна палова свету – толькі цэлы. Правадыры ўзбіраюцца на трыбуну, каб прыняць парад, у якім удзельнічае незлічоны паток мерцвякоў. А тым часам нябесныя брамы застаюцца зачыненымі.

Remove ads

Акцёрскі склад

  • Ігар Громаў — Найвышэйшая сіла (голас)
  • Вахтанг Кучава — Сталін (голас)
  • Лотар Дэег і Цім Этэльт — Гітлер (голас)
  • Фабіё Мастранджэла — Мусаліні (голас)
  • Аляксандр Сагабашы і Майкл Гібсан — Чэрчыль (голас)
  • Паскаль Сліванскі — Напалеон (голас)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads