Казянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казяны.

Хуткія факты Казянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрытоыря скасаванага Дубраўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Астравішкі, Бержалата, Бучаны, Бялюнішкі, Гянужа, Гультаёўшчына, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Карчаватка, Латышкі, Марозаўка, Могільнікі, Новыя Пятрышкі, Растанішкі, Старыя Пятрышкі, Стукапіева, Трэйбшы)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 18 красавіка 1961 года ў склад Абалеўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бержалата, Бялюнішкі, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Марозаўка, Стукапеева і Трэйбшы)[3]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны вёскі Богінка, Шульеўшчына, хутары Мікалаева і Новыя Пятрышкі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 31 населены пункт[5]. 21 верасня 1987 года ў склад Далёкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вусце, Коўшанкі, Стаўрова і Чэрніца)[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Відзаўскага сельсавета[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads