Казімеж Пшэрва-Тэтмаер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімеж Пшэрва-Тэтмаер
Remove ads

Казімеж Пшэрва-Тэтмаер (Kazimierz Przerwa-Tetmajer; 12 лютага 1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18 студзеня 1940) — польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы».

Хуткія факты Казімеж Пшэрва-Тэтмаер, Асабістыя звесткі ...

Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886.

Выдаў 8 зборнікаў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філасофскай лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) выразныя сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяданняў «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гістарычным рамане «Легенда Татраў» (1910—11) мастацкае асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў.

Асобныя творы К. Тэтмаера ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў газеце «Наша ніва» (1910—13).

Адно з апавяданняў «Дудар» пераклаў на беларускую мову Вацлаў Ластоўскі[4], верш «На дзень анёла» — Алег Мінкін[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Kazimierz Tetmajer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Kazimierz Tetmajer Przerwa // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12350175X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads