Казімерас Сцяпонас Шаўліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімерас Сцяпонас Шаўліс
Remove ads

Казімерас Сцяпонас Шаўліс (літ.: Kazimieras Steponas Šaulys; 1872 — 9 мая 1964, Лугана, Швейцарыя) — літоўскі рымска-каталіцкі святар, тэолаг, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.

Хуткія факты Казімерас Сцяпонас Шаўліс, Адукацыя ...
Remove ads

У 1895 годзе скончыў Каталіцкую духоўную семінарыю ў Коўне, пазней (18951899) вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Пасля вяртання ў Літву служыў у Паневяжысе, вікарным ксяндзом парафіі ў імя св. Пятра і Паўла.

Прымаў удзел у дзейнасці шматлікіх палітычных, адукацыйных, дабрачынных арганізацый. У 1917 годзе удзельнічаў у працы віленскай канферэнцыі, а праз год стаў адным з дваццаці падпісантаў Акту незалежнасці Літвы. Пасля анексіі Літвы СССР эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў рэшту жыцця.

Шаўліс спецыялізаваўся на кананічным праве і маральнай тэалогіі, выкладаючы гэтыя дысцыпліны ў Каўнаскай тэалагічнай семінарыі з 1922 па 1941 г. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па пытаннях рэлігійнай юрыспрудэнцыі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads