Казіміраўская Слабада
Горкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казіміраўская Слабада — прадмесце горада Горкі Магілёўскай вобласці. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы горада, за ракой Парасіцай.

Казіміраўская Слабада ўпамінаецца ўжо ў першым інвентары Горак 1683 года. У рэвізскіх казках фігуруе як Казіміраўскі фарштат, але пасля працягвае згадваецца як слабада. У 1848 годзе тут было адчынена народнае вучылішча. У 1845—1850 гады на Слабадзе была пабудавана мураваная Свята-Ушэсцеўская царква[1].


21 жніўня 1925 года Казіміраўка стала цэнтрам Казіміраўскага сельсавета. 25 сакавіка 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Горкі[2].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны назва «Казіміраўская» амаль выйшла з ужытку, засталася толькі «Слабада»[1].
Remove ads
Зноскі
- Пастанова Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР ад 11 ліпеня 1931 г. Пра ліквідацыю Казіміраўскага сельскага савету Горацкага раёну // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 32, Аддз. I.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads