Казіміраўскі сельсавет (Горацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Казіміраўка.
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР падчас скасавання Горацкага сельсавета. У яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета, акрамя горада Горкі, дзе быў утвораны гарсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. 25 сакавіка 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Горкі[1]. 11 ліпеня 1931 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Горацкага гарсавета[2].
Remove ads
Зноскі
- Пастанова Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР ад 25 сакавіка 1931 г. Пра далучэньне тэрыторыі Казіміраўскага сельскага савету да мяжы гор. Горкі // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 12, Аддз. I.
- Пастанова Прэзыдыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР ад 11 ліпеня 1931 г. Пра ліквідацыю Казіміраўскага сельскага савету Горацкага раёну // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 32, Аддз. I.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads