Казімір Іваноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Іваноўскі (польск.: Kazimierz Iwanowski; 23 красавіка 1922, Вільня — 29 верасня 2002) — польскі вучоны ў галіне машынабудавання, аўтар успамінаў.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Вільні. Сын адваката Станіслава Іваноўскага, унук Леанарда Іваноўскага з маёнтка Лябёдка Лідскага павета. Пісаў пра сваю сям’ю так:[1]
![]() |
Сям’я наша была цікавай. Мой бацька Станіслаў меў трох братоў, і кожны з іх быў рознай нацыянальнасці. Самы старэйшы Ежы, інжынер, шмат разоў займаў міністэрскія пасады, быў сенатарам ІІ Рэчы Паспалітай і лічыў сябе палякам. Другі — Вацлаў, хімік, прафесар Варшаўскай політэхнікі, быў беларусам. Трэці — Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэта быў летувісам. Такія сямейныя падзелы не былі рэдкасцю на тэрыторыі былога ВКЛ, і асаблівай адзнакай сям’і Іваноўскіх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меў у сваяках прыёмнага радавітага кітайца — такога больш ні ў кога не было. |
![]() |
Скончыў Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, затым выкладаў у ім. Атрымаў доктарскую ступень, дацэнт. У 1979 выехаў за мяжу[2], прафесар універсітэта Рывер-Стэйт у Нігерыі[3].
Выдаў у 1995 годзе кнігу ўспамінаў з гісторыі міжваеннай Віленшчыны.
Памёр у 2002 годзе[4].
Remove ads
Бібліяграфія
- Wspomnienia z kresowej młodości. — TMW i ZW: Oddział w Bydgoszczy, 1995.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads