Станіслаў Іваноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Івано́ўскі (польск.: Stanisław Iwanowski; 27 лістапада 1886, Лябёдка (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 5 кастрычніка 1970) — польскі вайсковы дзеяч, адвакат, аўтар успамінаў.

Хуткія факты Станіслаў Іваноўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1886 годзе. Самы малодшы з дзяцей гаспадарчага дзеяча Расійскай імперыі, уладальніка маёнтка Лябёдка на Гарадзеншчыне Леанарда Іваноўскага і Ядвігі з Райхеляў, брат Ежы, Вацлава, Тадэвуша і Алены Іваноўскіх.

Вучыўся у Варшаўскай гімназіі. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1914 годзе быў мабілізаваны ў войска. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны ва Усходняй Прусіі. У 1916 годзе скіраваны служыць у марскім судзе ў Кранштаце.

У 1918-19 гадах удзельнік Самаабароны Літвы і Беларусі на Лідчыне і Гарадзеншчыне. У кастрычніку 1918 года вярнуўся з Расіі і з групай асоб у Лідзе ўдзельнічаў у стварэнні грамадскай арганізацыі, якая магла б пераняць уладу з рук немцаў. У пачатку лістапада 1918 года адзін з ініцыятараў стварэння Народнай рады Лідскай зямлі як прадстаўнічага органа польскага мясцовага насельніцтва.

Беларускі палітычы дзеяч Антон Луцкевіч у студзені 1919 года запісаў у сваім дзённіку пра гутарку са Станіславам Іваноўскім, што з боку апошняга «годнай увагі была толькі заява, што цяпер усе палякі маюць адну супольную ідэю: за ўсялякую цану далучыцца да Польшчы. „Краёвая ідэя“, — сказаў ён, — „магла б мець вагу толькі тады, калі б за ёй стаялі некалькі корпусаў войска. А цяпер мы аб ёй забыліся“.»

Ад пачатку 1919 года Станіслаў Іваноўскі асеў у Гродне, дзе заняў пасаду камісара польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, не зважаючы на пратэсты літоўскіх і беларускіх урадаў. У лютым С. Іваноўскі паставіў сваёй мэтай ліквідацыю беларускага войска, дамагаючыся тым самым, каб улада Літвы не распаўсюдзілася на Гродна. Адразу рэалізаваць свае планы яму не ўдалося, хоць ён здолеў перацягнуць на польскі бок адзін батальён (каля 500 чал.), які быў затым далучаны да Ковенскага палка стральцоў Літоўска-беларускай дывізіі. Рэшта беларускіх падраздзяленняў засталася ў горадзе, не паддаўшыся агітацыі.

З’яўляўся арганізатарам адпраўкі ў Варшаву дэлегацыі К. Цвіркі-Гадыцкага, якая ў канцы сакавіка 1919 года склала на імя польскага прэм’ер-міністра І. Падарэўскага адозву з рэзалюцыяй нібыта праведзенага Беларускага краёвага з’езда, у якой сцвярджалася, што «існаванне самастойнай Беларускай дзяржавы немагчыма», таму Беларусь «у сваіх этнаграфічных межах» павінна была ўвайсці ў «сціслы звязак з Польскай Рэччу Паспалітай». Калі звесткі пра гэта дайшлі да Гародні, В. Захарка ў ноце ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву «беларускай» дэлегацыі. Калі ж К. Цвірка-Гадыцкі зноў з’явіўся ў горадзе, на загад К. Езавітава ён быў арыштаваны і адпраўлены ў мясцовую турму. Улічваючы палітычны рэзананс, С. Іваноўскі атрымаў ад Генеральнага штаба загад выпусціць К. Цвірку-Гадыцкага на волю. Калі вязня пад вартай эскадрона беларускіх гусар везлі з турмы на чыгуначны вакзал, на іх напаў атрад «Польскай арганізацыі вайсковай». Завязалася кароткая перастрэлка, падчас якой быў забіты адзін з нападнікаў. Аднак адбіць К. Цвірку-Гадыцкага не атрымалася. Паводле ўласных успамінаў, скарыстаўшыся замяшаннем, С. Іваноўскі паехаў да нямецкага каменданта, палкоўніка Лавенфілда і заявіў яму, што ўся віна за інцыдэнт ляжыць на беларусах і выказаў пажаданне, каб больш не было страляніны, якая пагражае жыццю нямецкіх жаўнераў у горадзе.

Пасля адыходу з Гродна нямецкіх войск 27 красавіка 1919 штурмавыя аддзелы Польскай вайсковай арганізацыі без бою авалодалі галоўнымі аб’ектамі горада, раззброілі беларускі конны эскадрон.

У 1920 годзе Станіслаў Іваноўскі ўдзельнічаў у паходзе генерала Жалігоўскага на Вільню. З 1921 года займаўся адвакацкай практыкай у Вільні, адначасова гаспадарачы ў Лябёдцы. Ён быў апошнім уладальнікам радавой сядзібы Лябёдка да верасня 1939 года[1].

У 1939 годзе мабілізаваны ў войска. Удзельнічаў у дзейнасці польскага віленскага падполля. У 1944 годзе быў арыштаваны НКВД, утрымліваўся ў турме ў Вільні. У 1945 годзе рэпатраваны з жонкай у Быдгашч.

Памёр у 1970 годзе ў Быдгашчы. Яго сын, Казімір Іваноўскі (нар. 1922), выдаў у 1995 годзе кнігу ўспамінаў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Samoobrona w Lidzie i Grodnie w 1918—1919 / Iwanowski Stanisław // Zeszyty Historyczne. 1995. № 113. S.110-113.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads