Казімір Беін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казі́мір Бе́ін (Kazimierz Bein) — польскі афтальмолаг, выдатны эсперантыст, прызнаны эсперанталагічнай літаратурнай традыцыяй лепшым эсперанта-стылістам даваеннага часу; шырока вядомы пад псеўданімам Kabe. Ягоныя пераклады на эсперанта адыгралі значную ролю ў развіцці і абагачэнні мовы, а яго нечаканы сыход з эсперанта-грамадства выклікаў да жыцця ўнікальны эсперанта-неалагізм kabei — "зрабіць як Kabe, нечакана спыніць заняткі эсперанта".
Remove ads
Біяграфія
Казімір Беін нарадзіўся ў 1872 годзе. У юнацтве ён прымаў удзел у грамадска-палітычных рухах, якія выступалі за незалежнасць Польшчы ад Расіі, з-за чаго правёў некалькі гадоў у ссылцы.
У 1899 ён скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсытэта. Працаваў афтальмолагам, з'яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па афтальмалогіі; з'яўляўся ініцыятарам стварэння Польскага таварыства афтальмолагаў, некаторы час быў дырэктарам Варшаўскага афтальмалагічнага інстытута.
На працягу 10 гадоў (у першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя) прымаў актыўны ўдзел у жыцці эсперанта-грамадства, якое нечакана пакінуў у 1911 годзе. Памёр у Лодзі 15 чэрвеня 1959 года.
Remove ads
Эсперанта-дзейнасць
З эсперанта ён упершыню пазнаёміўся ўжо ў 1887 годзе, але сур'ёзна пачаў займацца гэтай мовай толькі праз 16 гадоў. Слава прыйшла да яго пасля выдання пераклада рамана Вацлава Серашэўскага "Дно нястачы" (Dno nędzy) (1904). З гэтага года яго пераклады з польскай, рускай і нямецкай моў з'яўляюцца ў друку пастаянна. Ужо ў 1906 годзе ён стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі эсперанта. Арыгінальнай творчасцю на эсперанта Беін практычна не займаўся.
Дзякуючы свайму здзіўляльна простаму і зразумеламу стылю ён атрымаў славу "першага эсперанта-стыліста". Да дасягненняў Беіна можна аднесці тое, што ў сваіх перакладах ён пазбягаў выкарыстання складаных дзеяслоўных форм (якімі злоўжывалі першыя перакладчыкі і аўтары на эсперанта), але, тым не менш, удала перадаваў рысы арыгінала. Ён таксама зрабіў значны ўнёсак у стабілізацыю лексічнага складу эсперанта выданнем першага тлумачальнага эсперанта-слоўніка (Votaro de Esperanto), у якім розныя словы тлумачыліся выключна на эсперанта і прыводзіліся прыклады іх выкарыстання. Нягледзячы на тое, што зараз гэты слоўнік з'яўляецца ў значнай ступені састарэлым, у той час яго значэнне было вельмі вялікім; ён захоўвае сваё значэнне і ў нашыя дні ў якасці крыніцы для вывучэння развіцця эсперанта.
У 1911 годзе Казімір Беін, знаходзячыся ў зеніце славы, нечакана пакінуў эсперанта-рух без якіх-небудзь тлумачэнняў. У інтэрв'ю, апублікаваным ў 1931 годзе ў часопісе "Literatura foiro", Беін называе сярод сваіх матываў расчараванне ў носьбітах эсперанта (якія, паводле Беіна, ў асноўнай сваёй масе не валодаюць эсперанта ў дастатковым аб'ёме), і таксама той факт, што "эсперанта не развіваецца". Нечаканы ўчынак "першага эсперанта-стыліста" прывёў да з'яўлення вядомага і аднаго з найбольш спецыфічных эсперанцкіх неалагізмаў kabei (выкарыстоўваецца таксама ненарматыўная форма kabeiĝi - кабеіраваць, з'яўляючыся актыўным эсперантыстам, нечакана пакінуць эсперанта-рух). Гэтае слова і сам факт сыходу Беіна з эсперанта-руху нярэдка адлюстроўваюцца ў рознага кшталту шутках і каламбурах на эсперанта, напрыклад: Ne sufiĉas kabei por iĝi Kabe (Недастаткова кабеіраваць, каб стаць Кабе).
Remove ads
Асноўныя творы
У ніжэйпрыведзеным спісе пазначаны толькі год першага выдання; практычна ўсе згаданыя творы шмат разоў перавыдаваліся.
- "Fundo de l' mizero" (1904, "Дно нястачы", пераклад рамана Вацлава Серашэўскага)
- "La interrompita kanto" (1905, пераклад твора "Перарваная песня" Элізы Ажэшка)
- "Elektitaj fabeloj de fratoj Grimm" (1906, пераклад выбраных казак Братоў Грым)
- "Pola antologio" (1906, "Польская анталогія", збор перакладаў з польскай мовы, Беін выступіў як рэдактар анталогіі і як перакладчык асобных твораў)
- "La Faraono" (1907, пераклад рамана "Фараон" Баляслава Пруса)
- "Versaĵoj en prozo (1907, пераклад Вершаў у прозе І. Тургенева
- "Patroj kaj filoj" (1907, пераклад рамана "Бацькі і дзеці" І. Тургенева)
- "Unua legolibro" ("Першая кніга для чытання", 1907, збор невялікіх апавяданняў, забаўляльных гісторый і дыдактычных матэрыялаў аб эсперанта; у кнігу ўвайшлі невялікія арыгінальныя творы К. Беіна)
- "Internacia Krestomatio" ("Міжнародная хрэстаматыя", 1907, пераклады невялікіх апавяданняў і ўрыўкаў з буйных твораў розных аўтараў)
- "Vortaro de Esperanto" ("Слоўнік эсперанта", 1910, першы тлумачальны эсперанцкі слоўнік, адыграў значную ролю ў стабілізацыі і наступным развіцці эсперанта; з'явіўся непасрэдным папярэднікам пазнейшых нарматыўных слоўнікаў PV i PIV)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads