Казімір Лашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казімір Лашкевіч (польск.: Kazimierz Łaszkiewicz; 4 жніўня 1888(1888-08-04), Верцялішкі, Літоўскае генерал-губернатарства14 снежня 1978(1978-12-14), Варшава)[1] — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Сойма Польскай Рэспублікі першага склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Адама і Марыі (па нараджэнні Цыдзік). Скончыў Гродзенскую гімназію, духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і аддзяленне філасофіі і кананічнага права Санкт-Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Да 1914 года вывучаў палітычныя навукі ў Парыжы[1][2][3].

Падчас Першай сусветнай вайны прызваны ў расійскую армію. З 1918 года быў членам Польскай ваеннай арганізацыі, удзельнічаў у раззбраенні германскіх войск на Віленшчыне ў 1918—1919 гадах. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне ў 1920 годзе як добраахвотнік. Супрацоўнічаў з польскай дэмакратычнай штодзённай газетай «Echo», якая выдавалася ў Гродне з 1918 года, быў яе рэдактарам у 1922 года. Да 1922 года працаваў настаўнікам у Гродне[1][2][3].

Быў дэпутатам Сойма Польскай Рэспублікі першага склікання ў 1922—1927 гадах. Быў абраны ў сойм па спісе Польскага сялянскага саюза «Пяст» па Гродзенскай выбарчай акрузе[4] і першапачаткова быў членам парламенцкай фракцыі гэтай партыі. У выніку расколу ў гэтай партыі ў снежні 1923 года далучыўся да Сялянскага саюза, а потым — да Партыі працы. Прымаў удзел у працы соймавых камісій па справах адукацыі і адміністрацыйных спраў[1]. Быў членам спецыяльнай камісіі па расследаванні крывавых сутыкненняў, якія адбыліся 6-8 лістапада 1923 года ў Кракаве, Барыславе і Тарнаве[2].

У 1927—1934 гадах быў дэпутатам гарадской рады ў Гродне (у 1927 годзе выбраны ад Хрысціянскага польскага блока, у 1930 — ад Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам), у 1928 і 1930—1932 гадах — намеснікам старшыні рады[1]. Член павятовага Камітэта фізічнага выхавання і праўлення Польскага краязнаўчага таварыства ў Гродне (1927). Быў ініцыятарам заснавання іпатэчнага кааператыўнага банка ў Гродне ў 1933 годзе.[1]

Пазней працаваў сакратаром, кіраўніком аддзялення ваяводскай адміністрацыі ў Беластоку. У 1933—1939 гадах быў дарадчыкам Фонду працы ваяводскай адміністрацыі ў Беластоку[1][2][3].

Падчас нямецкай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у падполлі пад псеўданімам «Казімір». З мая 1942 да канца 1943 года быў акруговым дэлегатам Польскага ўрада ў Беластоку[5].

Пасля сканчэння вайны працаваў начальнікам аддзела ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Польскай Народнай Рэспублікі[1][2].

Памёр у Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (участак 130-4-14)[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads