Казімір Паўлавіч Буслаў
беларускі філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Паўлавіч Бу́слаў[2] (25 кастрычніка 1914, в. Кашалёў, Буда-Кашалёўскі раён — 20 студзеня 1983) — беларускі савецкі філосаф. Акадэмік АН БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[3].
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1943 года. Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1938 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б) ў 1947 годзе, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951[3] годзе.
У 1944—1948 гадах — лектар ЦК КП(б)Б, у 1951—1956 гадах — загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956—1972 гадах — дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1970—1972 гадах — выконваючы абавязкі, у 1973—1976 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 года — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР[3]. Адначасова з 1951 года — дацэнт, затым прафесар БДУ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1972 года — старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР[3].
Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1954 гадах, член ЦК КПБ ў 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[3] гадах.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы Буслава прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму , праблемам сацыялістычнага прагрэсу, гуманізму і культуры[3].
Навуковыя працы
Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[4].
Асноўныя працы[4]:
- Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн.: Наука и техника, 1972.
- Социально-историческое развитие классов в СССР. Мн.: Наука и техника, 1979.
- Формирование социального в человеке. Мн.: Наука и техника, 1980.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года — за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду.
- Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads