Казімір Якубавіч Умястоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казімір Ян Умястоўскі (1804 — 1863) — землеўласнік і грамадскі дзеяч у Ашмянскім павеце Расійскай імперыі, граф.

Хуткія факты Казімір Якубавіч Умястоўскі, маршалак шляхты Ашмянскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Малодшы сын Якуба Умястоўскага, нарадзіўся ў 1804 годзе.

У 1828 годзе ён пераехаў са свайго фальварка Казімірава, атрыманага ад бацькі, у Жамыслаўль, які дастаўся яму ад роднага брата Людвіка. Той, будучы яшчэ вельмі маладым, зваліўся з каня і моцна пашкодзіўся. Вымушаны быў ехаць на лячэння за мяжу, дзе ў 1828 годзе памёр. ​

Thumb
Жамыслаўская сядзіба, афіцына, фота 2022 г.

У 1832 годзе Казімір ажаніўся з Юзэфай Дунін-Раецкай, дачкой маршалка Навагрудскага Францішка. Сям’я пачала гаспадарыць у Жамыслаўлі і прылеглых фальварках. Узвялі 2 бакавыя мураваныя афіцыны на 2 паверхі, замест драўляных старых. Пабудавалі прыгожую лядоўню, злучаную са складам на ванджонасць і аранжарэю. За афіцынай дабудавана вялікая стайня (абора), вазоўня і манеж. У Казіміра Умястоўскага было 48 выяздных коней.

Ашмянскі павятовы маршалак у 1849—1852 гг.

Умястоўскія па частках дакуплялі землі, а на месцы высечаных лясоў узнікалі новыя фальваркі: Явелі, Каралейгі, Альберцін.

У сям’і Казіміра і Юзэфы Умястоўскіх было пяцёра дзяцей:

  • Уладзіслаў (13 сакавіка 1833 — 16 студзеня 1905)
  • Альберт
  • Канстанцыя (памерла дзіцём)
  • Аляксандра
  • Габрыэля — стала жонкай Канстанціна Скірмунта  (ВД) (1828 — 13 красавіка 1880)

​Пасля смерці Казіміра Умястоўскага ў 1863 годзе Юзэфа жыла і далей у Жамыслаўлі. Сыну Уладзіславу ў спадчыну засталіся Пузіневічы ў Навагрудскім павеце, а сыну Альберту — Клявіца ў Ашмянскім павеце.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads