Клявіца (Ашмянскі раён)
вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляві́ца[1] (трансліт.: Kliavica, руск.: Клевица) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў XIX ст. Умястоўскім.
Касцёл св. Антонія быў узведзены тут Умястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвілішскай парафіі (цяпер Літва) у якасці філіяльнага (у другой палове XIX ст. капліца была далучана да сурвілішскай парафіі Вішнеўскага дэканата). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзбітэрыем. Справа перад уваходам стаяла званіца, абнесеная бервяной агароджай. Руіны касцёла захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёння ацалелі толькі парослыя хмызняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосце на поўдзень за вёскай, злева ад шашы на Літву.
Remove ads
Славутасці
- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Каталіцкая капліца
- Крыж на скрыжаванні дарог
- Крыж на скрыжаванні дарог
- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайы
- Капліца
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads