Казімір Ваньковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.

Хуткія факты Казімір Ваньковіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].

Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].

Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].

Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].

Памёр да 1856 года[2].

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:

  • Юзаф-Герард-Антоні (1837). Ахрышчаны 12 верасня 1837 года ў Мінскім Траецкім касцёле[2];
  • Аляксандр-Ян-Антоні (нар. 15.10.1841). Ахрышчаны 26 кастрычніка 1841 года ў Гайненскім касцёле[2];
  • Вінцэнт-Каэтан-Антоні (нар. 19.07.1843). Ахрышчаны 24 ліпеня 1843 года ў Гайненскім касцёле[2].

Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].

Remove ads

Зноскі

  1. 82/52. Казімір-Антоні // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads