Казінае

возера ў Мядзелскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казі́нае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 7 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З'яўляецца непраточным вадаёмам.

Хуткія факты Казінае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,03 км². Даўжыня — 200 м, найбольшая шырыня — 100 м, даўжыня берагавой лініі — 680 м.
Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, пакрытыя лесам, на паўночным усходзе забалочаныя.

Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны. Структура катлавіны і характар дна мала даследаваны. Аматарская рыбная лоўля дазваляецца.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads