Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Kaiserslautern) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кайзерслаўтэрн.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Кайзерслаўтэрнскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе. Сёння гэта адзіны тэхніка-прыродазнаўчы ўніверсітэт у Рэйнланд-Пфальцы. Ён прапануе шырокі спектр навучальных праграм вышэйшай адукацыі ўсіх узроўняў па дванаццаці буйных спецыяльнасцях. Большасць праграм навучання маюць міждысцыплінарны характар, такім чынам аб'ядноўваючы розныя вобласці ведаў.
Студэнты і маладыя навукоўцы могуць пры неабходнасці ўдзельнічаць у праектах навукова-даследчых інстытутаў Кайзерслаутерна, уключаючы два інстытута Фраўнгофера, Інстытут праграмных сістэм Макса Планка, Нямецкі даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, Інстытут кампазітаў, Інстытут тэхналогій і працы, Інстытут біятэхналогій і даследаванняў лекавых сродкаў і іншымі, якія цесна супрацоўнічаюць з універсітэтам у галіне прыкладных даследаванняў.
Remove ads
Факультэты
- Архітэктуры
- Біялогіі
- Цывільнага будаўніцтва
- Хіміі
- Электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Інфарматыкі
- Машынабудавання і тэхналагічных працэсаў
- Матэматыкі
- Фізікі
- Рэгіянальнага і экалагічнага планавання
- Сацыяльных навук
- Бізнесу і эканомікі
Зноскі
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads