Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі
Remove ads

Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі (італ.: l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia) — ордэн Італьянскага Каралеўства.

Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі».
Хуткія факты Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.

Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.

Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.

Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.

У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.

Remove ads

Ступені ордэна

  • Кавалер Вялікага крыжа (італ.: Cavaliere di Gran Croce)
  • Вялікі афіцэр (італ.: Grand Ufficiale)
  • Камандор (італ.: Commendatore)
  • Афіцэр (італ.: Ufficiale)
  • Кавалер (італ.: Cavaliere)

Максімальная колькасць кавалераў

Быў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна:

  • 150 кавалераў
  • 50 афіцэраў
  • 20 камандораў
  • 7 вялікіх афіцэраў
  • 4 кавалеры Вялікага крыжа

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads