Віктар Эмануіл III

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Эмануіл III
Remove ads

Віктар Эмануіл III (італ.: Vittorio Emanuele III; 11 лістапада 1869, Неапаль — 28 снежня 1947, Александрыя, Егіпет) — трэці кароль адзінай Італіі новага часу з 29 ліпеня 1900, імператар Эфіопіі з 9 мая 1936 па 5 мая 1941 (фармальна захоўваў тытул да 8 верасня 1943), кароль Албаніі з 16 красавіка 1939 па 8 верасня 1943. Першы маршал Імперыі (30 сакавіка 1938). З Савойскай дынастыі, сын і пераемнік караля Умберта I.

Хуткія факты 3-і кароль Італіі, Рэгент ...
Remove ads

Біяграфія

Да ўзыходжання на трон

Віктар быў чалавекам даволі замкнутым і маўклівым. Бацькі абдзялялі яго ўвагай, аднак паспрабавалі даць яму добрую адукацыю — ён добра ведаў геаграфію і гісторыю, свабодна валодаў англійскай мовай (яго няня была англічанкай) і нядрэнна іграў на фартэпіяна. Як і яго бацька і дзед, ён захапляўся паляваннем, але больш рыбнай лоўляй, а таксама нумізматыкай — пасля яго смерці засталася адна з найбагацейшых у свеце калекцый манет, якая, паводле некаторых даных, дагэтуль падтрымлівае матэрыяльны стан Савойскага дому.

Кіраванне

Thumb
Сярэбраная манета Італіі 5 лір з партрэтам Віктара Эмануіла III, 1927 год

У першыя гады свайго кіравання Віктар праявіў сябе як асцярожны і разважлівы палітык. Ён аслабіў праследаванне радыкалаў, з вялікай увагай адносіўся да ініцыятыў прэм’ер-міністра Джаліці па ўдасканаленні падатковай і судовай сістэмы.

У знешняй палітыцы ён праяўляў тую ж умеранасць, хоць у 1911-м саступіў пад ціскам нацыяналістаў і даў ход вайне з Турцыяй. Нягледзячы на традыцыйны саюз Савойскай дынастыі з Германіяй і Аўстрыяй, у Першай сусветнай вайне падтрымаў Антанту, уступіўшы ў вайну ў 1915.

З 1922 года значэнне Віктара Эмануіла было чыста намінальным, з прычыны таго, што рэальная ўлада не без яго дапамогі перайшла да фашыстаў на чале з Беніта Мусаліні. Прапаганда часоў фашызму адкрыта вынесла манарха наогул за ўсялякія рамкі, яго фатаграфіі замяняліся на партрэты дучэ, кадры з яго ўдзелам выразаліся з фільмаў і да т.п. Кароль ніколі не пярэчыў супраць рашэнняў фашысцкага ўрада, не рабіў нічога, каб абараніць асабіста верных яму прыдворных і афіцэраў, якія падвяргаліся рэпрэсіям (у тым ліку па расавай прыкмеце пасля 1938). Гэта зневажэнне караля рэзка адмоўна адбілася на прэстыжы дынастыі, хоць паводле сведчанняў у мемуарах графа Чыяна Мусаліні раздражняла, што кароль ставіўся з пагардай да фашызму. У 1936 годзе, пасля захопу Эфіопіі (Другая італа-эфіопская вайна), быў абвешчаны імператарам Эфіопіі; у 1939 годзе — каралём Албаніі (поўнага міжнароднага прызнання гэтыя тытулы не атрымалі). Паколькі паралельна з гэтым адбывалася скарачэнне спажывання прадукцыі насельніцтвам, уводзіліся эмбарга, стаў праяўляцца крызіс, у Італіі мела папулярнасць іранічная песенька прыкладна наступнага зместу:

Калі наш Віктар быў простым каралём, тая кава на кожнай была кухні;
Калі ж ён стаў Эфіопіі царом, тая кава раптам стала дэфіцытам;
Калі ён узышоў на Албанскі прастол, ад кавы не засталося і духу;
Калі мы атрымаем яшчэ адну такую перамогу, не будзе тады і цыкорыя.

У 1938 годзе каралю і Мусаліні былі прысвоены званні Першых маршалаў Імперыі, што выклікала абурэнне сярод манархістаў, паколькі прыватная асоба паставіла сябе на адзін узровень з каралём.

У 1943 годзе, незадоўга да высадкі войскаў саюзнікаў у кантынентальнай Італіі, кароль падтрымаў рашэнне Вялікага фашысцкага савета зрынуць і арыштаваць дучэ 25 ліпеня 1943 года. Кароль адмовіўся ад эфіопскага і албанскага тытулаў і з гэтага часу падтрымліваў саюзнікаў. Пасля абвяшчэння заключэння міру 8 верасня, перад уводам у краіну нямецкіх войскаў і акупацыі імі Рыма бег у Егіпет; пасля вызвалення Мусаліні быў адноўлены фашысцкі рэжым, абвешчаны «рэспубліканскім» (Рэспубліка Сала).

Remove ads

Апошнія гады

9 мая 1946 года 77-гадовы Віктар Эмануіл III пасля амаль паўвекавога валадарання адрокся ад прастола на карысць сына, які ўжо фактычна кіраваў Італіяй, «майскага караля» Умберта II, які насіў карону толькі месяц і быў зрынуты па выніках рэферэндума. У наступным годзе Віктар Эмануіл III памёр у Александрыі, куды да яго з Балгарыі пераехалі дачка, царыца Ёвана, і ўнук Сімяон II.

Сям’я

Thumb
Паштовая марка Італіі, прысвечаная Віктару Эмануілу III, 1916, 20 чэнтэзіма (Mi #125; Yt #103)

У 1896 годзе ажаніўся з Аленай Чарнагорскай (18731952), дачкой караля Чарнагорыі Ніколы Петравіча. У гэтым шлюбе меў пецярых дзяцей:

• Іаланда Маргарыта (19011986), у шлюбе з Джоржыа Карла Кальві, графам Бергола;
• Мафальда (19021944), у шлюбе з Філіпам Гесэнскім, памерла ў канцлагеры Бухенвальд;
• Умберта II (19041983), у шлюбе з Марыяй-Жазэ Бельгійскай;
• Джавана (19072000), у шлюбе з царом Балгарыі Барысам III;
• Марыя Франчэска (19142001), у шлюбе з Луіджы Бурбон-Пармскім.

Зноскі

1. Victor Emmanuel III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Vittorio Emanuele III di Savoia-Carignano, Re d'Italia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

6. Il ministro della buona vita: Giovanni Giolitti e i suoi tempiISBN 8871665856
7. Il re borghese. Costume società nell'Italia di Vittorio Emanuele IIIGruppo Mondadori.

8. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads