Каларада (Тэхас)
рака ў штаце Тэхас, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каларада (англ.: Colorado River) — рака на поўдні ЗША, у штаце Тэхас. Даўжыня 1387 км, плошча басейна 103,3 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, цячэ ў паўднёва-ўсходнім кірунку, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Каларада — горад Осцін. Прытокі: Конча.

Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads