Рэпка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэпка
Remove ads

Кале́нная рэ́пка, або проста рэ́пка[1][2][3], надкале́ніца[4], надкале́ннік[5][6] (лац.: patella) — самая буйная сэзамападобная косць шкілета чалавека, закладзеная ў тоўшчы сухажылля чатырохгаловай цягліцы сцягна.

Хуткія факты Рэпка, Каталогі ...

Рэпка мае ўверсе аснову (лац.: basis), унізе — вяршок (лац.: apex), ззаду — сустаўную паверхню (лац.: facies articularis)[7]. Пярэдняя паверхня косці шурпатая. Задняя сустаўная паверхня вертыкальна падзелена размешчаным грабеньчыкам на дзве няроўныя часткі: меншую — медыяльную і вялікую — латаральную[8]. У нованароджаных рэпка складаецца з мяккага храстка[9], цэнтр акасцянення з’яўляецца ў храстковай рэпцы паміж 3 і 6 гадамі[8].

Добра прамацваецца праз скуру, пры разагнутым калене лёгка ссоўваецца ў бакі, а таксама ўверх і ўніз.

Асноўная функцыя каленнай чашачкі — засцерагаць ад бакавых ссоўванне сустаўных паверхняў сцегнавой і вялікай галёначнай касцей, якія ўтвараюць каленны сустаў. Пры згінанні і разгінанні нагі каленная рэпка, размешчаная ўнутры магутнага сухажылля, ссоўваецца ўверх і ўніз па жалабках названых вышэй касцей, не даючы ім ссоўвацца ў бакі дзякуючы выступу на сваёй ніжняй (задняй) паверхні. Акрамя гэтага, па баках каленнага сустава маюцца магутныя крыжападобныя звязкі, якія забяспечваюць дадатковую трываласць сустава.

Remove ads

Этымалогія

Назва косці паводле знешняга падабенства звязана са словам рэпка ў значэнні ’драўляны блок, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце’, якое ў сваю чаргу ўтварылася паводле народнай этымалогіі, магчыма, з-за знешняга падабенства дэталі да рэпы[3].

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads