Рэпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́па[1][2][3] (Brassica rapa) — кветкавая расліна сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Адна з першых культурных раслін.
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая травяністая расліна з белым, жаўтаватым ці фіялетавым караняплодам. У год пасеву развівае разетку буйнога, лірападобна рассечанага лісця і караняплод, на другі год — кветаносныя парасткі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у гронкападобных суквеццях. Караняплоды бываюць рознай формы — ад пляскатай да круглай, у сярэднім маюць у сабе 8,5—12,6 % сухіх рэчываў, 3,5— 7 % цукроў, 0,8—2 % бялку і 19— 63 мг% аскарбінавай кіслаты. Акрамя таго ў іх ёсць вітаміны групы B, у невялікай колькасці карацін (калі караняплод жоўтага колеру).
Працягласць вегетацыйнага перыяду сярэдняспелых сартоў складае 70—80 дзён.
Remove ads
Распаўсюджанне
Адрозніваецца 5 падвідаў. На поўдні Еўропы і ў Заходняй Азіі як пустазелле распаўсюджана рэпа дзікая. У Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы як агароднінная культура вырошчваецца рэпа еўрапейская, або культурная, вядомая народам старажытных Шумера, Вавілона і Асірыі. На тэрыторыі Беларусі з ХІ ст. да з’яўлення бульбы была адной з асноўных харчовых культур.
Культывуюцца сталовыя і кармавыя (турнэпс) сарты.
Remove ads
Класіфікацыя
Падвіды
У межах віду вылучаюць каля 10 падвідаў[4]:
- Brassica rapa subsp. chinensis (L.) Hanelt
- Brassica rapa subsp. dichotoma (Roxb.) Hanelt
- Brassica rapa subsp. japonica Shebalina
- Brassica rapa subsp. narinosa (L.H.Bailey) Hanelt
- Brassica rapa subsp. nipposinica (L.H.Bailey) Hanelt
- Brassica rapa subsp. oleifera (DC.) Metzg. — Капуста палявая[1] (syn.Brassica campestris L.; Brassica rapa subsp. campestris (L.) A.R.Clapham)
- Brassica rapa subsp. pekinensis (Lour.) Hanelt — Пекінская капуста
- Brassica rapa subsp. trilocularis (Roxb.) Hanelt
Выкарыстанне
У ежу спажываюць у свежым, тушаным і фаршыраваным выглядзе. Спецыфічны смак і пах рэпы абумоўлены наяўнасцю серазмяшчальнага гліказіду — глюканастурцыну, які пры распадзе дае глюкозу і фенілгарчычны алей з процімікробнымі ўласцівасцямі. У караняплодах ёсць стэрыны, якія валодаюць прафілактычным і лекавым дзеяннем пры атэрасклерозе. Дзякуючы высокай колькасці клятчаткі рэпа стымулюе перыстальтыку кішэчніка і аказвае слабіцельнае дзеянне. Пры запорах карысна спажываць нацёртыя сырыя караняплоды. Сок, выціснуты са свежых караняплодаў, аказвае мачагоннае, заспакаяльнае і адхарквальнае дзеянне. Побач з сокам выкарыстоўваюць таксама адвары рэпы. Мазь з рэпы на гусіным тлушчы ўжываюць пры абмаражэннях. Рэпа проціпаказана пры вострых і хранічных гепатытах і халецыстытах, пры захворваннях цэнтральнай нервовай сістэмы[5].
Remove ads
Агратэхніка
Рэпа — холадаўстойлівая, скараспелая расліна. Добра расце на супясчаных і лёгкасугліністых перагнойных глебах. Вырошчваюць яе на 2— 3-і год пасля ўнясення арганічных угнаенняў. Перад пасадкай уносяць мінеральныя ўгнаенні. На рост, ураджайнасць і ўстойлівасць супраць кілы дабратворнае дзеянне аказвае драўняны попел. На кіслых глебах рэпа развіваецца слаба. Рэпа ўстойлівая да нізкіх тэмператур, высяваюць яе ў канцы красавіка — пачатку мая радкамі з адлегласцю паміж імі 35—40 см, на глыбіню 1—1,5 см. Ранняя сяўба дае магчымасць памацнець расліне і пазбегнуць пашкоджання землянымі блошкамі, якія часам цалкам знішчаюць усходы. У сярэдняй паласе магчымы паўторны ўраджай. Для зімовага захоўвання і атрымання насення рэпу высяваюць у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня. У фазе семядольных лістоў робяць першае прарэджванне, пакідаючы ўсходы на адлегласці 3—4 см адзін ад аднаго. Праз 8—10 дзён прарэджванне паўтараюць, даводзячы адлегласць паміж раслінамі да 10—15 см. Маладыя расліны не вытрымліваюць перасадкі. Міжрадкоўі рыхляць на працягу ўсяго лета, паліваюць, пастаянна падтрымліваючы глебу ў вільготным стане. Падкормліваюць расліны толькі на малаўрадлівых участках. Летам рэпу ўбіраюць па меры паспявання, выбарачна. Восенню праводзяць суцэльную аднаразовую ўборку да надыходу замаразкаў. Караняплоды вельмі далікатныя, таму іх асцярожна дастаюць з зямлі, каб не пашкодзіць скурку.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Гл. спасылку GRIN у картцы раслін
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads