Кале (спадарожнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кале (ад стар.-грэч.: Καλή) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVII.
Remove ads
Адкрыццё
Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 8. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў назву Кале, ад імя адной з харыт у грэчаскай міфалогіі.
Арбіта
Кале здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.217.000 км за 729 дзён, 11 гадзін і 17 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2599. Нахіл рэтраграднай арбіты 164,996 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр Кале складае каля 2 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,0 m.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads