Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне
Remove ads

Кало́на Перамо́гі ў Вызваленчай вайне (эст.: Vabadussõja võidusammas) размешчаная на плошчы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыццё мемарыяла, прысвечанага памяці загінуўшых у вайне за незалежнасць, адбылося 23 чэрвеня 2009.

Хуткія факты Калона Перамогі ў вайне за незалежнасць, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Помнік уяўляе сабой бетонную калону вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са святлодыёдным падсвятленнем.

Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II класы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існавання ў 1919—1925 гадах аніводнага разу не была ўручана ніводнай асобе.

Гісторыя

Ідэя стварэння манументу з'явілася яшчэ ў 1919 годзе, у канцы вайны. За перыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі паранены[1].

У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяванне нацыянальнага манументу, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваны Другой сусветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя.

Thumb
Усталяванне калоны

Па здабыцці незалежнасці ў 1991 годзе пытанне пра ўсталяванне помніка загінуўшым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову аб тым, што помнік будзе ўсталяваны на талінскай плошчы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібертас» Райнера Штэрнфельда, Андры Лайдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Facts about the War of Independence(недаступная спасылка). The Estonian War Museum. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2009. Праверана 10 чэрвеня 2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads