Кало Турэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кало Турэ
Remove ads

Кало Абіб Турэ (фр.: Kolo Abib Toure; нар. 19 сакавіка 1981, Буаке, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнуай зборнай Кот-д’Івуара (2000—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам англійскага клуба «Уіган Атлетык».

Хуткія факты Кало Турэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2002 годзе з клуба «АСЕК Мімозас» (Абіджан). У Лондане стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды і адным з наймоцнейшых у англійскай Прэм’ер-лізе. Пасля «Арсенала» гуляў за «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул», апошні клуб пакінуў улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента. У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з шатландскім «Сэлтыкам»[5]. Пакінуў «Сэлтык» па заканчэнні сезона 2016/17 і завяршыў прафесійную кар’еру.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У зборнай Кот-д’Івуара дэбютаваў у 2000 годзе. Гуляў за зборную на сямі Кубках афрыканскіх нацый і трох чэмпіянатах свету. У 2015 годзе атрымаў перамогу ў Кубках афрыканскіх нацый, пасля чаго завяршыў кар’еру ў зборнай. Усяго згуляў 118 матчаў, забіў 7 галоў.

Трэнерская кар’ера

У верасні 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба «Сэлтыка», а ў кастрычніку стаў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Кот-д’Івуара Марка Вільматса[6]. У лютым 2019 года галоўны трэнер «Сэлтыка» Брэндан Роджэрс узначаліў «Лестэр Сіці» і забраў да сябе Турэ асістэнтам.

У лістападзе 2022 года Турэ быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Уіган Атлетык»[7].

Сям’я

У Кало ёсць 2 малодшыя браты-футбалісты: Яя (паўабаронца, ігрок зборнай Кот-д’Івуара) і Ібрагім (нападнік). Жанаты, двое дзяцей.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads